пн, 27/04/2009 - 21:04 — bez-admin
У Беларускай Грэка-Каталіцкай Царкве горада Антверпана была адслужана паніхіда за душы ўсіх пагіблых ад чарнобыльскай навалы, якая напаткала Беларускі і іншыя народы 26 красавіка 1986 году.
Потым быў праведзены пікет на шматлюднай катэдральнай плошчы Антверпана. Падчас пікету быў распаўсюджаны інфармацыйны бюлетэнь Беларуска-Эўрапейскага Задзіночаньня. Мінакі з цікаўнасьцю чыталі і падтрымлівалі кропку бачаньня беларускіх палітычных уцекачоў.
БЭЗ-Info
Навіны дыяспары: