вс, 09/08/2009 - 20:22 — bez-admin
У нядзелю 9 жніўня ў Беларускай Грэка-Каталіцкай царкве Сьвятога Мучаніка Язафата і Ўваскрасеньня Хрыстовага г. Антвэрпана адбылося набажэнства, прысьвечанае ўспаміну Перамяненьня Госпада Ісуса Хрыста на гары Табор.
Вернікі прынесьлі падзяку Госпаду за ўраджай гэтага году. У часе Набажэнства сьвятар БГКЦ а. Ян Майсейчык пасьвяціў плады новага ўраджаю.
Пасьля Літургіі адбылася братэрская трапеза са спажываньнем асьвячаных дароў.
Будзьма ўдзячныя Госпаду за Ягоныя дары і спажывайма іх з малітвай, асьвячанай царкоўнай Еўхарыстыяй.
Духоўнае жыцьцё: