вс, 29/11/2009 - 21:27 — bez-admin
Вернікі Беларускай Вуніяцкай Царквы ўшанавалі памяць Герояў Слуцкага Збройнага Чыну. Пасьля Набажэнства, у часе якога была ўзьнесена малітва за душы ўсіх загіблых змагароў, адбылася братэрская трапеза з удзелам паважнага Беларуса спадара Янкі Жучкі. Радны Беларускай Народнай Рэспублікі з хваляваньнем павіншаваў прысутных са сьвятам герояў і падзякаваў усім за пераемнасьць і шанаваньне Беларускіх традыцый.
Усе прысутныя з павагай і шчырасьцю прывіталі і падзякавалі адданаму адраджэнскай справе старога Беларуса.
Памяць пра Герояў Слуцкага Збройнага Чыну будзе жыць ў сэрцы кожнага сьвядомага беларуса!
Слава героям!
Жыве Беларусь!
Духоўнае жыцьцё: