вс, 20/12/2009 - 21:17 — bez-admin
У нядзелю 20 сьнежня ў Беларускай царкве Бэльгіі адбылося апошняе перад Калядамі літургічнае Набажэнства, пад час якога ўзносілася малітва за ўсіх дабрадзеяў парафіі. Пасьля Набажэнства адбылося асьвячэньне новых эўхарыстычных начыньняў - келіха і дыскаса, набытых дзякуючы шчодрым ахвяраваньням дабрачынцаў.
У адпушчальным слове сьвятар ад імя ўсіх вернікаў падзякаваў ахвярадаўцам за іх актыўнае спрыяньне разьвіцьцю і ўмацаваньню Беларускай Царквы і пажадаў ім жыць і далей у дабры і Божым блаславеньні многія леты.
Парафіяльная рада
Духоўнае жыцьцё: