ср, 02/06/2010 - 19:53 — bez-admin
30 траўня ў Нядзелю Ўсіх Сьвятых ў Беларускай парафіі г. Антвэрпана пасьля Боскай Літургіі адбылося асьвячэньне новастворанай іконы вялебнай Еўфрасіньні, ігуменьні Полацкай, Асьветніцы Беларусі. Ікона была створана беларускім іконаграфам Аленай Ткачовай і дастаўлена ў Бэльгію беларускімі паломнікамі. Разам з раней напісанай іконай сьвятога мучаніка Язафата, архібіскупа Полацкага, новая ікона ўтварыла дыптых іканастасу антвэрпанскай царквы.
Пасьля асьвячэньня, была ўзьнесена малітва да Бога праз заступніцтва сьвятой Еўфрасіньні за Беларускі народ і Беларускую Царкву. Завершылася ўрачыстасьць супольным сталаваньнем-загавінамі на Пятроўскі пост.
Духоўнае жыцьцё: