вс, 07/11/2010 - 20:25 — bez-admin
У нядзелю 28 лістапада Беларуская Грэка-Каталіцкая Царква ў Антвэрпане адзначыць свой парафіяльны Фэст – дзень Сьвятога Мучаніка Язафата, Архібіскупа Полацкага. Сьвятар і Парафіяльная Рада запрашаюць усіх вернікаў разьдзяліць духоўную радасьць гэтай урачыстасьці. Ўрачыстая Боская Літургія адбудзецца а 12-й гадзіне ў царкве Сьвятога Сэрца Ісуса. Пасьля Літургіі усе шчыра запрашаныя на братэрскі пачастунак.
Адрас: Lange Beeldekensstraat 18-22, 2060 ANTWERPEN.
Віншаваньні можна накіроўваць на вышэйзгаданы адрас.
Сьвятар Ян Майсейчык з Парафіяльнай Радай, БГКЦ ў гонар Сьв. Мучаніка Язафата і Ўваскрасеньня Хрыстовага
Духоўнае жыцьцё: