чт, 19/01/2012 - 20:23 — bez-admin
Дарагія сябры! Ужо больш за 2 месяца знаходзіцца пад сьледствам беларускі патрыёт Сяргей Каваленка. Яго вінавацяць паводле артыкула 415 «Ухіленьне ад адбываньня пакараньня» за парушэньні рэжыму падчас «хатняй хіміі», прысуджанай актывісту ў 2010 годзе за тое, што 7-га студзеня ён вывесіў на гарадзкой навагодняй ёлцы ў Віцебску бел-чырвона-белы сьцяг.
Пакуль Сяргей Каваленка трымае галадоўку пратэсту ў сьледчым ізалятары, яго жонка Алена сама спраўляецца з двума малымі дзецьмі.
Беларускія актывісты ў эміграцыі заклікаюць ўсіх сумленных беларусаў дапамагчы сям’і Сяргея Каваленкі.
Бэз-Інфа
Навіны дыяспары: