You are here

СЛУЦКАЯ АБАРОНА АЙЧЫНЫ

large_246476919_398595518469434_4135591272122503389_n.jpg26-27 лістапада 1920 года Слуцкія аддзелы Беларускага дабраахвотнага войска БНР распачалі збройную апэрацыю супраць бальшавіцкай акупацыйнай арды.

У кастрычніку 1920 года Слуцк і Случчына у выніку польска-расейскага ваеннага замірэньня апынуліся ў нэўтральнай зоне перад наступаючымі бальшавікамі. Тэрмінова быў скліканы Зьезд Случчыны, які прыняў рашэньне стварыць войска і абараняць тэрыторыю Беларускай Народнай Рэспублікі ад бальшавікоў. За тры дні на зборны пункт зьявіліся дзесяць тысячаў дабраахвотнікаў. Але недахоп зброі і амуніцыі не дазволіў і на палову выкарыстаць гэты рэсурс. Балі створаныя два палкі ў складзе Слуцкай брыгады, адразу арганізаваны ваенны суд і шпіталь.

Энтузіязм людзей, каб адстаяць сваю зямлю і волю, быў вельмі высокі. Бацькі самы выпраўлялі на бой сваіх сыноў.

Случакі (пры сваіх сьціплых сілах) трымалі фронт на працягу амаль ста кілёмэтраў і значна пацясьнілі расейскую арду. Прытым часта расейскія жаўнеры зь ліку сялян пераходзілі на бок беларусаў, бо не хацелі быць пад бальшавікамі. Тады бальшавікі кінулі супраць случакоў аддзелы з кітайцаў і цэлую 16-ю расейскую армію. Баі былі вельмі зацятымі. Вёскі па некалькі разоў пераходзілі з рук у рукі. Але супроцьстаяць велізарнай бальшавіцкай арміі некалькім тысячам случакоў было ўсё цяжэй і цяжэй.

У канцы сьнежня паўтары тысячы ваяроў Слуцкага войска перайшлі праз раку Лань на тэрыторыю, акупаваную палякамі, і там разброіліся. Частка слуцкага войска (каля чатырохсот жаўнераў) засталася на Случчыне для працягу партызанскай барацьбы супраць акупантаў.

Азіраючыся на той час, трэба адзначыць надзвычайны энтузіязм і масавы патрыятызм беларусаў, а таксама хуткую мабілізацыю сіл. Але самае галоўнае, што трэба падкрэсьліць, -- беларусы Случчыны са сваімі двума дабраахвотнымі сялянскімі палкамі, не задумваючыся, сталі супраць мільённай бальшавіцкай арды, каб бараніць Айчыну.

Вось гэта важна і для нас, цяперашніх беларусаў. Калі маскаль палезе, ня трэба глядзець, што іх шмат, з танкамі ды ракетамі, -- але бараніць Айчыну і біць ворага рознымі спосабамі, якіх ён не чакае. Біць, пакуль ні сканае.

Слава Слуцкім героям!

21 лістапад 2021
Зянон ПАЗЬНЯК

126382576_188975239431464_1777296582365064676_n.jpg

Навіны Беларусі: