НЕ РАЗУМЕЮЦЬ?

gazprom180.jpgНіяк не дойдзе да заходніх палітыкаў, што ў асобе Масквы, яны маюць справу не з роўнымі сабе, г.з. не з палітыкамі, а зусім з іншымі адмыслоўцамі, сімбіёзам - прадстаўнікамі крыміналітэту і самых нялюдскіх, крывавых сьпецслужбаў у сьвеце - таталітарнай дзяржавы, імпэрскай Расеі.

(Адны палітыкі сапраўды не разумеюць, а іншыя элементарна працуюць на Расею, яе інтарэсы, прыкрываючыся realpolitik сваіх краінаў...)

Калі б яны (заходнія палітыкі левага і ліберальнага толку), гэта зразумелі, альбо кіраваліся інтарэсамі сапраўды дэмакратыі, то дзейнічалі адэкватна ў адказ на ўсе гэтыя гібрыдныя, тэрарыстычныя і іншыя выклікі ўсходняй імпэрыі варвараў.

З Расеяй нельга дамовіцца.

Яна з лёгкасьцю адмаўляецца ад любой, самай сур'ёзнай дамоўленасьці, калі ёй гэта неабходна.

Любую схільнасьць да перамоваў, як і самыя перамовы Масква ўспрыймае як капітуляцыю і дзейнічае адпаведна.

Здаецца ёсьць цудоўны прыклад - адэкватны адказ Турцыі на расейскую правакацыю з ваенным самалётам. Але ж не, на эўрапейскіх палітыкаў іх лева-ліберальныя перакананьні дзейнічаюць, як шоры...

А іншай мовы Расея не разумела і ніколі не зразумее. Некалі, адэкватна Расеі таксама адказала Фінляндыя...

Зараз Захад і ЗША выкручвае рукі Ўкраіне, наіўныя заходнікі думаюць, што здаўшы Ўкраіну, яны забясьпечаць сабе спакойнае жыцьцё.

Наіўнасьць на ўзроўні ідыятызму... прыкладна, як упэўненасьць, што адсутнасьць ахоўваемых межаў - гэта крок у сьветлую будучыню...

З Расеяй можна размаўляць выключна з пазіцыі сілы. Гэта разумелі Чэрчыль, Трумэн, Тэтчэр, Рэйган...

А хто гэта разумее зараз?

Юрка Цехановіч

Навіны Беларусі: