Актывісты Беларуска Эўрапейскага Задзіночання прынялі ўдзел у пікеце які быў арганізаваны антыпуцінскімі жыхарамі Масковіі.
Актывісты пратэсту выказалі падтрымку украінскім ваенным, якія стрымліваюць крамлеўскую навалу на фронце. Прысутныя на пікеце разумелі, што Украіна павінна быць падтрыманай усёй Эўропай і альянсам НАТА, бо яна вядзе змаганьне за агульначалавечыя каштоўнасьці і дэмакратыю.
Беларускія актывісты трымалі плакаты антываеннага і антыпуцінскага зместу.
На плошчы Люксембург увесь час гучала "Жыве Беларусь" і "Слава Украіне". Таксама гучалі словы ўпэўненасьці, што ваенны альянс НАТА дапаможа Украіне вярнуць Крым.
Былі выказаны словы трывогі па вялікай колькасьці маскоўскіх войск на тэрыторыі Беларусі.
Разам пераможам крамлёўскіх акупантаў!
Слава Украіне!
Жыве Беларусь!
НАТА - гарантыі міру!