You are here

ЗВАРОТ ДА БЕЛАРУСАЎ

large_1521897778_12.jpgГэты мой зварот да ўсіх беларускіх суполак, арганізацыяў, Інтэрнэт-старонак, таварыстваў, партый, згуртаваньняў і актыўных асобаў.

Адвечны вораг Беларусі ўламаўся ў наш дом. Гэта не манёўры. Гэта расейская акупацыя Беларусі і пагроза Украіне пад выглядам манёўраў. Калі не супраціўляцца і маўчаць -- мы можам страціць дзяржаву і краіну.

Акупанты не пакінуць нашу зямлю, хіба часткова паказальна ад'едуць, пакінуўшы танкі, ракеты і зброю, каб імгненна вярнуцца, пакуль жыве іх сатрап.

Заклікаю ўсіх беларусаў замежжа выказацца пра расейскую інтэрвэнцыю і акупацыю Беларусі расейскім войскам, засьведчыць пратэст, патрабаваць спыніць расейскую інвазію і выдаліць акупацыйныя войскі зь Беларусі.

Патрыётам Беларусі ў Бацькаўшчыне прапаную пачаць партызанскую барацьбу з акупантам. Гэта вырашыць шмат.

Тэма акупацыі трэба каб гучэла кожны дзень на ўсіх беларускіх рэсурсах, ва ўсіх беларускіх арганізацыях і суполках.

Заклікаю быць гатовымі да стварэньня Беларускіх дабраахвотніцкіх аддзелаў за мяжой. Толькі барацьба з нашэсьцем зьберажэ нам будучыню Айчыны.

Жыве Беларусь!

Зянон ПАЗЬНЯК
8 люты 2022

(Ад Беларускага Нацыянальнага
Сакратарыяту "Вольная Беларусь")

Навіны Беларусі: