Прэзыдэнт Украіны У.Зяленскі выступіў у Мюнхене з адпаведнай рашучай заявай, у сувязі з невыкананьнем Бедапешскага мемарандуму...
На вялікі жаль, няма каму ад імя Беларусі зрабіць адпаведную заяву (адносна невыкананьня Будапешскага мемарандуму), хаця фармальна ёсьць, але ...
Трэба сказаць, што з-за невыкананьня палажэньняў Будапешскага мемарандуму Беларусь пацярпела нашмат больш, чым Украіна.
Сапраўды, нам гарантавалі краіны-падпісанты, што ніхто зь іх не будзе ўжываць, адносна Беларусі - палітычныя, эканамічныя, ваенныя метады з мэтаю падпарадкаваць сабе беларускую дзяржаву...
Але як вядома адна з краінаў падпісантаў выкарыстала на сваю карысьць узгаданыя метады, а другія краіны-падпісанты паставіліся да гэтага абыякава...
Вось і маем... сталі ахвярай сваёй даверлівасьці абяцанкам-цацанкам ад іншых краінаў. Як кажуць добра дасьведчаныя людзі З.Пазьняк папярэджваў, але...
Чарговы ўрок нам. Колькі іх яшчэ трэба, такіх урокаў, каб мы пачалі слухаць таго, каго жыцьцёва неабходна слухаць?