You are here

ЗАЯВА БЕЛАРУСКАГА НАЦЫНАЛЬНАГА САКРАТАРЫЯТУ "ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ"

large_1521897778_12.jpgУ сувязі з акупацыяй Беларусі расейскім акупацыйным войскам; у сувязі з нападам расейскіх узброеных сілаў на Украіну і ў сувязі зь небясьпекай 3-й сусьветнай вайны Беларускі Нацыянальны Сакратарыят "Вольная Беларусь" бярэ на сябе адказнасьць за палітыку беларускага супраціву расейскім акупантам і выступае ў якасьці альтэрнатыўнага ураду змагарнай Рэспублікі Беларусь.

Мы заяўляем аб падтрымцы вольнай Украіны і яе барацьбы супраць расейскага агрэсара. Мы сьведчым, што расейскія акупацыйныя войскі зьявіліся ў Беларусі ў выніку агрэсіўнай палітыкі Масквы і ў выніку здрады і садзеяньня інтэрвентам з боку Аляксандра Лукашэнкі, улада якога не прызнаная беларускім народам і нікім на сьвеце, акрамя Расеі.

Мы сьведчым аб недальнабачнай прамаскоўскай, пазыцыі групы, сабранай вакол Сьвятланы Ціханоўскай, памылковыя дзеяньні якой паспрыялі рэпрэсіям і акупацыі Беларусі Пуцінскай Расеяй.

Мы заклікаем беларусаў яднацца пад Беларускім нацыянальным Бел-Чырвона-Белым Сьцягам, пад лозунгамі свабоды, волі, незалежнасьці, дэмакратыі, салідарнасьці і адзінства беларусаў супраць маскоўскай акупацыі і супраць прамаскоўскага антынароднага рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.

Няхай жыве вольная, незалежная Беларусь! Прэч маскоўскіх акупантаў! Слава Украіне!

Беларускі Нацыянальны Сакратарыят "Вольная Беларусь"
(Каардынацыя БНС: Зянон Пазьняк)
24 люты 2022

Навіны Беларусі: 
У сьвеце: