АКУПАЦЫЯ БЕЛАРУСІ АГАЛІЛА АГЕНТУРУ

large_1521897778_12.jpgПуцін акупаваў Беларусь, увёў сюды свае войскі і напаў на Украіну. І тут прапуцінская групоўка Латушкі-Ціханоўскай паказала прыклады мімікрыі і інфармацыйнай тэхналёгіі.

"Незалежнасьць губляе Лукашэнка, а не Беларусь", - заявілі групнікі вуснамі Ціханоўскай. Маўляў, ерунда, тут не акупацыя краіны, гэта Лукашэнка страціў Беларусь. Маўляў, нічога страшнага. І групнікі выдаюць "маніфэст антываеннага руху" - за дэмакратыю. "Не - вайне!" - усклікаюць яны, маўляў, выступайма супраць вайны.

Не гаворыцца пра расейскую акупацыю краіны, пра канкрэтнага маскоўскага ворага. Тут галоўнае для іх, каб не было нацыянальнага супраціву акупацыі, каб беларусы не ваявалі супарць маскоўцаў ды не зьнішчалі акупантаў, ды не імкнуліся вызваліць Айчыну са зброяй ў руках.

Гэта ёсьць закамуфляваная, але на самой справе адкрытая нахабная абарона расейскай агрэсіі ў Беларусі, адвядзеньне ўвагі людзей у бок ад барацьбы пад лёзунгам "не - вайне". Рускамірскі прыём у пацыфісцкай абгортцы.

Гэтую пуцінскую рускамірскую агентуру трэба сур'ёзна спыняць. Шкоду Беларусі, якую яны ўжо зрабілі, паспрыяўшы маскоўскай акупацыі краіны (агітацыяй за эканамічныя санкцыі і інш.), нельга дараваць ніколі. Яны сталі такой жа праблемай для беларусаў, як Лукашэнка. І гэтую праблему трэба рашаць.

Зянон ПАЗЬНЯК
2 сакавік 2022

Навіны Беларусі: