Беларусы Бельгіі, Францыі і Нідэрландаў працягваюць дапамагаць беларускім добраахвотнікам

Трэці раз з пачатку расейскага ўварвання ва Украіну беларусы Бельгіі наведалі Цэнтр дапамогі беларускім добраахвотнікам і перадалі ім неабходныя ва ўмовах баявых дзеянняў рэчы. На гэты раз высілкамі беларусаў Бельгіі, Францыі і Нідэрландаў былі сабраныя і закупленыя для добраахвотнікаў медычныя сродкі, спецвопратка і прыбор начнога бачання.

1-2.jpg

Гаворыць ініцыятар збору і дастаўкі дапамогі Зміцер Піменаў, прадстаўнік дыяспары з бельгійскага Антвэрпена:

– Калі мы апошні раз, два тыдні таму, прыязджалі, мы атрымалі просьбы і па максімуму пастараліся выканаць іх. Гэта значыць, прывезлі медыкаменты, перавязачныя матэрыялы, турнікеты, ну і адной з галоўнай замовай, якія яны прасілі, гэта быў прыбор начнога бачання для адсочвання ворагаў уночы. А тым часам ужо распачаты збор на чарговую партыю дапамогі беларускім добраахвотнікам. Наперш гэта – вайсковы дрон. Усе сродкі і рыштунак, сабраныя беларускай дыяспарай, ідуць у батальён імя Кастуся Каліноўскага.

4-5.jpg

Беларускае Радыё РАЦЫЯ

Навіны дыяспары: