You are here

На магіле Барыса Кіта ў Вісбадэне ўсталяваны памятны каваны крыж

На магіле Барыса Кіта – беларускага сусветнавядомага навукоўцы ў Дзень незалежнасці ўсталяваны вялікі каваны крыж у выглядзе «крыжа Еўфрасінні Полацкай».

2-10.jpg

Яго адмыслова вырабіў каваль з Пастаўшчыны – Юрась Фурс, сын вядомага ўдзельніка беларускага паваеннага антысавецкага падполля Антося Фурса. Пасля некаторы час праз пандэмію гэты крыж захоўваўся ў Беластоку ў прафесара Віктара Лашэвіча і ў рэдакцыі Радыё Рацыя. Нядаўна праз Варшаву ён быў перапраўлены ў Бельгію і актывістамі беларускай дыяспары з Антвэрпэна і Брусэля ўсталяваны на магіле Барыса Кіта – на праваслаўных могілках горада Вісбадэн, у Нямеччыне. Расказвае удзельнік усталявання крыжа – Зміцер Піменаў:

-Я лічу, што кожны беларус павінен там, дзе ён жыве, знаходзіць месцы вядомых беларусаў і імкнуцца ўкласці сілы ў шанаванне магіл, надмагілляў, крыжоў. Гэта абавязак кожнага беларуса. І я дзякую Богу, што мае сябры гэта вельмі падтрымліваюць і шчыра дапамагаюць. Барыс Кіт – беларускі грамадскі дзеяч, педагог, фізік і матэматык, сусветнавядомы канструктар у ракетнай сферы і ў касманаўтыцы. Да вайны быў дырэктарам беларускай гімназіі ў Наваградку. У час вайны зведаў арышт у гестапа. А ў 1948 годзе эміграваў у ЗША, дзе і рэалізаваў сябе ў сусветнай навуцы. З 1972 года пераехаў жыць у нямецкі Франкфурт-на-Майне, дзе і скончыў свой жыццёвы шлях на 108-м годзе жыцця.

Цалкам матэрыял тут:

Беларускае Радыё РАЦЫЯ

Навіны дыяспары: