Зянон Пазьняк: Пад траскатню пра расейска-украінскую вайну адбываецца акупацыя Беларусі

large_1521897778_12.jpgРР: Аляксандр Лукашэнка прызначыў рэферэндум па праекце Канстытуцыі на 27 лютага. Вы былі за байкот апошніх прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі. А што мяркуеце наконт рэферэндуму? Прымаць удзел, ці не прымаць?

Зянон Пазьняк: У рэферэндуме не трэба прымаць удзел. Ад таго будзе хто прымаць удзел, ці не будзе – нічога не пераменіцца. Існуе фальсіфікацыйная машына, яна добра адладжана. Там няма ніякіх законаў, ніякай маралі. Яна будзе дзейнічаць так, як захоча гэты рэжым. Не трэба хадзіць. Не трэба рабіць бачнасць, што сур’ёзна адносяцца да гэтага самазванца. Не трэба яму ствараць бачнасць легітымнасці. Хай ён вырашае сам як захоча. А як ён захоча, так і вырашыць. Гэта не будзе мець ніякага значэння. Трэба прадэманстраваць непадтрымку гэтаму рэжыму.

РР: У Беларусі новы старшыня ЦВК – Ігар Карпенка. Няма ў Вас спадзявання на лепшае? Зянон Пазьняк: Гэта Ярмошына нумар два. З тымі самымі карэннямі ў адпаведнай арганізацыі ў Расеі. РР: Офіс Святланы Ціханоўскай, Каардынацыйная Рада і Нацыянальнае антыкрызіснае кіраванне выступілі з наступнай заявай адносна рэферэндуму: Трэба абвясціць вотум народнага недаверу, прыйсці на ўчасткі і зрабіць бюлетэні несапраўднымі любым зручным і даступным спосабам.

Зянон Пазьняк: Для фальсіфікацыйнай машыны галасавання трэба толькі адно – каб людзі прыйшлі на ўчасткі. Не мае значэнне, як яны будуць галасаваць. Астатняе робіць машына. Гэтая тэхніка пацверджана ўжо 20 гадоў. Таму тыя, якія робяць выгляд, што не разумеюць, і пачынаюць заклікаць, яны працуюць не на беларускі народ, не на Беларусь, а працуюць на Маскву і на рэжым. Таму гэтага рабіць не трэба, катэгарычна. Гэта проста не разумна.

Навіны Беларусі: 

Змагарны 1863-ці

kalinoyski180.jpgНацыянальна-вызвольнае паўстанне Кастуся Каліноўскага — адна з самых важных падзеяў беларускай гісторыі. Расейскія гісторыкі, а таксама ўсе, хто не хоча бачыць нашу краіну незалежнай, заўсёды называюць паўстанне 1863 года «польскім». Але ж многія гісторыкі Польшчы ўжо даўно зрабілі выснову, што Каліноўскі не быў палякам, а збройнае змаганне на нашых землях было не польскім, а беларускім, бо ў ім бралі ўдзел паўстанцы-беларусы, якімі камандавалі таксама беларусы.

Ваяры Тадэвуша Касцюшкі і змагары 1831 года імкнуліся аднавіць Вялікае Княства Літоўскае і Рэч Паспалітую. Каліноўскі і ягоныя аднадумцы змагаліся ўжо за самастойную Беларусь. Адным з іхніх пароляў былі знойдзеныя ў архіўных дакументах словы «Каго любіш? — Люблю Беларусь! — Так узаемна!». Няпраўда і тое, што супроць расейскіх каланізатараў выступілі адны католікі. У шэрагах паўстанцаў было шмат праваслаўных беларусаў. У паўстанні ўдзельнічалі беларускія паэты Францішак Багушэвіч, Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч, Арцём Вярыга-Дарэўскі, Фелікс Тапчэўскі. Паўстанне Каліноўскага сталася першым крокам да будучай незалежнасці Беларусі.

Навіны Беларусі: 

ЗАЯВА РАДЫ БНР АБ РАЗЬМЯШЧЭНЬНІ РАСЕЙСКІХ ВОЙСКАЎ НА ТЭРЫТОРЫІ БЕЛАРУСІ

Рада БНР канстатуе, што ўваход на тэрыторыю Беларусі расейскіх вайсковых фармаваньняў, іх разьмяшчэньне на мяжы з Украінай і гатоўнасьць Лукашэнкі падтрымаць агрэсіўныя авантурныя пляны Пуціна ствараюць пагрозу як для беларускага народа, гэтак і для эўрапейскай бясьпекі.

Палітыка вайсковага збліжэньня з Расеяй, якую праводзіць нелегітымны дзейны кіраўнік Беларусі, цалкам супярэчыць дэкляраванаму ў дзейнай Канстытуцыі курсу на імкненьне зрабіць тэрыторыю бязьядзернай зонай, а дзяржаву — нэўтральнай (Артыкул 18).

Дапусьціўшы на тэрыторыю краіны вялікі кантынгент расейскіх войскаў, Лукашэнка расплачваецца за падтрымку Пуціна лёсам беларускага народа і гатовы заплаціць жыцьцямі людзей.

Упершыню ў гісторыі Беларусь успрымаецца ў сьвеце ў якасьці патэнцыйнага агрэсара.

Рада БНР яшчэ раз нагадвае, што Лукашэнка не зьяўляецца легітымна абраным кіраўніком дзяржавы, на ягоным сумленьні — сьмерці мірных людзей, тысячы палітычных вязьняў, ён ня мае ніякага ні юрыдычнага, ні маральнага права прымаць якія б тое ні было дзяржаўныя рашэньні і распараджацца жыцьцямі людзей.

Навіны Беларусі: 

ЧАМУ?!

Ёсьць вядомыя факты "раптоўнага, дзіўнага" зьяўленьня ў палітыцы і антыбеларускай дзейнасьці Бабарыкі, Ціханоўскіх... але зьвяртаць на іх увагу і казаць аб іх нельга. Дык "дэмСМІ" і не зьвяртаюць...

А вось З.Пазьняк зьвяртае і адразу паніка і адмаўленьне вядомага з другога боку...

Чаму?!

Чаму "дэмСМІ" ігнаруюць вядомае, чаму не кажуць аб канкрэтных дзеяньнях, напрыклад, Ціханоўскай і "штаба" у палітыцы, не кажуць на чыю карысьць гэтыя дзеяньні?!

Чаму не кажуць "дэмСМІ", якімі трагічнымі наступствамі для Беларусі сталіся заклікі Ціханоўскай (тых, хто за ёй) - прыйсьці на "выбары", правесьці ўсеагульны страйк непадрыхтаваны арганізацыйна і фінансава, заклікі да санкцыяў адносна эканомікі Беларусі, заклікі без мэты хадзіць па вуліцах і пляцах краіны і г.д.?

ЧАМУ НЕ КАЖУЦЬ?! МЫ ВЕДАЕМ АДКАЗ І ВЫ ЯГО ВЕДАЕЦЕ ...

Юрка Цехановіч

Навіны Беларусі: 

НЕ РАЗУМЕЮЦЬ?

gazprom180.jpgНіяк не дойдзе да заходніх палітыкаў, што ў асобе Масквы, яны маюць справу не з роўнымі сабе, г.з. не з палітыкамі, а зусім з іншымі адмыслоўцамі, сімбіёзам - прадстаўнікамі крыміналітэту і самых нялюдскіх, крывавых сьпецслужбаў у сьвеце - таталітарнай дзяржавы, імпэрскай Расеі.

(Адны палітыкі сапраўды не разумеюць, а іншыя элементарна працуюць на Расею, яе інтарэсы, прыкрываючыся realpolitik сваіх краінаў...)

Калі б яны (заходнія палітыкі левага і ліберальнага толку), гэта зразумелі, альбо кіраваліся інтарэсамі сапраўды дэмакратыі, то дзейнічалі адэкватна ў адказ на ўсе гэтыя гібрыдныя, тэрарыстычныя і іншыя выклікі ўсходняй імпэрыі варвараў.

З Расеяй нельга дамовіцца.

Яна з лёгкасьцю адмаўляецца ад любой, самай сур'ёзнай дамоўленасьці, калі ёй гэта неабходна.

Навіны Беларусі: 

ЗЛАЧЫНСТВА ЗАЛЕЖНАСЬЦІ (Ліст сябрам Народнай Партыі)

large_1521897778_12.jpgКалі нарвэжская кампанія Яра (Yara) пад ціскам Эўразьвязу аб'явіла, што спыняе да 1-га красавіка адносіны і гандаль зь "Беларуськаліем", то на абліччах групнікаў газпрам-апазыцыі засьвяцілася шчасьце -- яны запісалі гэта на свой рахунак і палічылі, што дамагліся свайго, бо дакучалі Яры словаблудствам ўвесь час, каб абрэзаць гандаль зь Беларусяй. "Гэта пазіцыя беларусаў, я раблю гэта дзеля іх", -- важна казала Сьвятлана нарвежцам. І вось Яра пад уплывам Брусэля і на шкоду сабе рашылася на разрыў.

Шчасьлівая Сьвятлана Ціханоўская (якая ўвайшла ў ролю), усур“ёз заявіла, што «Yara зможа вярнуцца да партнэрства з прадпрыемствамі новай Беларусі».

Яра -- ня самы моцны партнёр "Беларуськалія", але ўсё ж такі, калі абапірацца на камэрцыйную выгаду ды на сумленьне, ды калі ведаць і разумець, што адбываецца ў Беларусі, то так рабіць было ня варта і ня хораша, тым больш, што Нарвэгія не належыць да Эўразьвязу.

Праўда, Яра яшчэ крыху нібы вагаецца, але групнікі -- у захапленьні. Магчыма, ім здаецца, што яны асабіста ўвагналі цьвічок ў дамавіну Беларусі. І нельга сказаць, што яны ня ведалі, не разумелі, што рабілі.

Навіны Беларусі: 
У сьвеце: 

Янка Філістовіч

j_filistovich.jpg14 студзеня 1926 г. блізу Вялейкі нарадзіўся Янка Філістовіч, сябра Рады БНР, дэсантнік, партызан.

Раньнія гады Я. Філістовіча прайшлі ў Заходняй Беларусі, якая знаходзілася пад польскай акупацыяй. У час Другой Сусьветнай вайны Я. Філістовіч служыў у 13-ым паліцэйскім батальёне; перад прыходам Чырвонай Арміі быў перакінуты ў Нямеччыну.

Пасля вайны Я. Філістовіч пераехаў у Францыю. Вывучаў гісторыю ў Сарбонскім (Францыя) і Лювэнскім (Бэльгія) унівэрсытэтах. Выдаваў часопіс «Моладзь», быў адным зь лідараў Беларускай Незалежніцкай Арганізацыі Моладзі ў Францыі.

У Парыжы ён наладзіў кантакт зь Міколам Абрамчыкам. 11 сакавіка 1951 г. Янка Філістовіч быў прыняты ў склад Рады Беларускай Народнай Рэспублікі і прызначаны ўпаўнаважаным прадстаўніком ураду БНР на акупаванай тэрыторыі Беларусі.

У сакавіку 1951 ён узяўся за місію наладжваньня кантакту беларускіх эміграцыйных уладаў з падпольлем на тэрыторыі БССР. Пасля трохмесячнай падрыхтоўкі на базе Каўфбэрэн каля Мюнхена, 9 верасня 1951 г. Філістовіч быў накіраваны ў раён, зь якога паходзіў, у складзе амэрыканскага дэсанту.

Навіны Беларусі: 

НАПАМІН

large_1521897778_12.jpg Мушу нагадаць вядомую праўду, бо яна вартая напамінаньня. Найвялікшым злачынцам зьяўляецца той правіцель, які дзеля вырашэньня ўнутраных супярэчнасьцяў у дзяржаве запрашае на дапамогу ў краіну чужое войска.

Такі правіцель дае магчымасьць ворагу акупаваць не гатовую да абароны краіну без аб'яўленьня вайны і дазваляе яму пазьбегнуць міжнароднай адказнасьці за злачын акупацыі.

Гісторыя поўніцца тыповымі прыкладамі і амаль усе яны зьвязаныя з Масквой. (Тут і Таргавіца, і акупацыя Прыбалтыкі, і Казахстан).

Грэблівыя азначэньні выклікаюць таксама халуйскія падзельнікі такога роду агрэсіі, якімі маскуецца агрэсар. Але ў гісторыі, на жаль, ніхто ня вучыцца. І ўсё паўтараецца.

Зянон ПАЗЬНЯК
8 студзень 2022

Навіны Беларусі: 
У сьвеце: 

У СЛАВУ БОГА І БЕЛАРУСІ

ksp180.jpgСёньня, 7-га студзеня, вернікі Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы адзначаюць сьвята Нараджэньня Хрыста. Віншую са сьвятам. Хрыстос нарадзіўся!

Якраз з нагоды гэтага Дня прыемная навіна. Сярод беларусаў паціху нараджаецца асаблівая ахвярная традыцыя -- пасьвячэньне рэліквіі Крыжа сьвятой Эўфрасіньні Полацкай. Вядома ня так даўно, што зроблена копія гэтага скрадзенага маскоўцамі знакамітага Крыжа, у якім па легендзе схавана шчасьце Беларусі. Гэта, як ба наш Грааль.

Адшумелі паведамленьні пра аднаўленьне вобраза рэліквіі, але справа не спынілася. Узьнікаюць новыя ініцыятывы зрабіць копію знакамітага Крыжа. І гэта як бы пасьвячэньне ў працы Богу і Беларусі.

Доўгі час я спатыкаў у Саборы сьвятога Кірылы Тураўскага ў Нью-Ёрку засяроджанага чалавека, які штодзень спакойна нешта рабіў у майстэрні. Мінуў час, і неўзабаве гэты чалавек дорыць Сабору ў адмысловым акладзе дасканала зробленую копію Крыжа сьвятой Еўфрасіньні Полацкай. І ніякіх слоў, ніякай гучнасьці. Ціха зрабіў найскладанейшую мастацкую справу і пасьвяціў царкве. Людзі ўдзячныя, і Бог не забудзе.

Навіны Беларусі: 
Духоўнае жыцьцё: 

Cяргей Навумчык. ПРА ГАЛОЎНАЕ

sn_180.jpgМагчыма, гэта самы важны мой тэкст за апошнія часы, калі не лічыць кнігі — па памеры ён меншы за кнігу, але таксама не малы).

Тое, што аналізуюцца дзеяньні палітыкаў і палітычных актывістаў (ці праз 30 гадоў, калі мы кажам пра пачатак 1990-х, ці праз год, калі мы прыгадваем жнівень 2020-га) — гэта нармальна.

Мусяць быць толькі дзьве ўмовы: а) абапірацца трэба на факты, а не на фантазіі (кшталту, што «Пазьняк хацеў усіх прымусіць размаўляць па-беларуску» ці што «БНФ прагледзеў Лукашэнку» (насмарэч, дэпутаты Апазыцыі БНФ ужо ў 1993 патрабавалі пазбавіць Лукашэнку дэпутацкага мандату, але Шушкевіч нават не паставіў гэта на галасаваньне); б) трэба ўлічваць тагачасныя рэаліі (а не прыдумляць папрокі тыпу «БНФ мусіў аб’яднацца з Кебічам і наменклатурай, каб не прапусьціць Лукашэнку» (калі б я такое прапанаваў у якім 1992, мяне б разарвалі на часткі — як сёньня разарвуць таго, хто прапануе абʼяднацца з Лукашэнкам).

Навіны Беларусі: 

КАРОТКІЯ ЗАЦЕМКІ АБ РАСКЛАДЗЕ СІЛ (Ліст да адраджэнцаў Беларусі)

large_1521897778_12.jpg Іміграцыю за часы існаваньня СССР (і цяпер пуцінскай Расеі, што ў плане палітычным, фактычна, адно і тое) татальна выкарыстоўваў КГБ для засылкі агентуры на Захад. За саветамі КГБ найбольш агентурна скарыстаў масавую габрэйскую іміграцыю ў Амэрыку і Ізраіль. Пасьля 1991 года гэтая апэрацыя пайшла прахам, спарадзіўшы сэрыю выкрывальных публікацыяў засланай агентуры, якая адчула сябе нікому не абавязанай.

У 2010 годзе (пасьля лукашысцкага пагрому беларускай грамадзянскай супольнасьці і хвалі антыбеларускіх рэпрэсій) сотні палітычных імігрантаў-беларусаў хлынулі ў суседнія краіны. Гэбоўска-эфэсбоўская агентура таксама паплыла на той хвалі. Яна атабарылася найбольш у Польшчы і Вялікабрытаніі. З нацыянальна-дэмакратычнай беларускай эміграцыяй гэтыя людзі ў кантакт не ўступалі, але і не выяўлялі адкрытай варожасьці. Сваю дзейнасьць (на рускай мове) абмяжоўвалі рэзкай крытыкай рэжыму Лукашэнкі (называючы яго ўладу "белорусский режим") і замоўчвалі інфармацыю аб антыбеларускай ролі Масквы.

Цяперашняя хваля іміграцыі больш масавая (накіраваная ў асноўным на Польшчу, Украіну, Летуву і ЗША) мае іншы характар. У значнай частцы гэта людзі з сьвядомасьцю "рускага сьвету", вырашчанага ў лукашысцкай Беларусі (дакладней, "каланіяльнага сьвету", арыентаванага на Расею). Яны шукаюць тут "русских школ", "русских врачей", "русского языка" і г. д.

Навіны Беларусі: 
Навіны дыяспары: 
У сьвеце: 

Вайсковая прысяга 8 верасьня 1992

Унікальныя архіўныя кадры прысягі на вернасьць Беларусі ў дзень вайсковай славы 8 верасьня 1992.

Аўтар відэа — Сяргей Чырык

Навіны Беларусі: 

Пікет у Бруселі каля будынка Еўрапарламента

Падчас саміту “Усходняга партнёрства” беларуская дыяспара Бельгіі правяла пікет у Бруселі на плошчы Люксембург побач з будынкам Еўрапарламента. Мэта пікету – звярнуць увагу на праблемы ў Беларусі.

15122021-1.jpg

Каля 20 удзельнікаў пікету трымалі плакаты ў падтрымку палітзняволеных. Пікетоўцы нагадалі еўрачыноўнікам, што асноўнае зло Беларусі – у Крамлі, а дыктатар Лукашэнка – пешка ў руках расейскага дыктатара Пуціна.

Навіны Беларусі: 
Навіны дыяспары: 
У сьвеце: 

Пікет ля будынка Эўрапараламента

Актывісты беларускай эміграцыі правялі чарговы пікет. Пікет адбыўся у дзень правядзення саміту ""Усходняе партнёрства".

20211215_11.jpg

Навіны Беларусі: 
Навіны дыяспары: 
У сьвеце: 

ЗАЦЕМКІ ПРА НАЦЫЮ І СВАБОДУ

large_1521897778_12.jpgСпачатку ўзьнікае ўсьведамленьне сваіх і чужых. Потым зьяўляецца сьведамасьць агульнай мовы і тэрыторыі. Затым настае дзеяньне па забесьпячэньні парадку і свабоды дзеля жыцьця кожнага і для ўсіх сваіх. Фармуецца нацыянальная ідэялогія. Ствараецца нацыянальная дзяржава. Тут схема ўтварэньня нацыі.

Асобным чыньнікам у гэтым разьвіцьці ёсьць рэлігія. Яна ўлучана ў працэс жыцьця нацыі і адыгрывае кансалідуючую ролю. Калі рэлігія ня ўлучана ў нацыянальны працэс, тады нацыя можа страціць свабоду альбо нават яе не здабыць. Пэрыяд утварэньня нацыяў – XVIII -- пачатак XX-га стагоддзяў.

У Бруселі ўкраінцы і беларусы зладзілі антыімперскі пікет

razam_1.jpg
3 снежня прадстаўнікі ўкраінскай студэнцкай моладзі, да якіх далучыліся таксама беларусы, правялі ў Бруселі пікет супраць імперскай і захопніцкай палітыкі маскоўскага Крамля. Пікет праходзіў побач з галоўным уваходам у будынак Еўракамісіі. Плошча Шумана, на якой раней праходзілі падобныя пікеты, зараз у перадкалядны перыяд закрытая.

263237048_4984304664914254_3271338150743916699_n.jpg

Успаміны Раднага БНР

Незадоўга да адыхода у Вечнае Жыцьцё адбылася размова з Радным БНР Янкам Жучкам

Навіны Беларусі: 
Навіны дыяспары: