Грамадзтва

У СЛАВУ БОГА І БЕЛАРУСІ

ksp180.jpgСёньня, 7-га студзеня, вернікі Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы адзначаюць сьвята Нараджэньня Хрыста. Віншую са сьвятам. Хрыстос нарадзіўся!

Якраз з нагоды гэтага Дня прыемная навіна. Сярод беларусаў паціху нараджаецца асаблівая ахвярная традыцыя -- пасьвячэньне рэліквіі Крыжа сьвятой Эўфрасіньні Полацкай. Вядома ня так даўно, што зроблена копія гэтага скрадзенага маскоўцамі знакамітага Крыжа, у якім па легендзе схавана шчасьце Беларусі. Гэта, як ба наш Грааль.

Адшумелі паведамленьні пра аднаўленьне вобраза рэліквіі, але справа не спынілася. Узьнікаюць новыя ініцыятывы зрабіць копію знакамітага Крыжа. І гэта як бы пасьвячэньне ў працы Богу і Беларусі.

Доўгі час я спатыкаў у Саборы сьвятога Кірылы Тураўскага ў Нью-Ёрку засяроджанага чалавека, які штодзень спакойна нешта рабіў у майстэрні. Мінуў час, і неўзабаве гэты чалавек дорыць Сабору ў адмысловым акладзе дасканала зробленую копію Крыжа сьвятой Еўфрасіньні Полацкай. І ніякіх слоў, ніякай гучнасьці. Ціха зрабіў найскладанейшую мастацкую справу і пасьвяціў царкве. Людзі ўдзячныя, і Бог не забудзе.

Навіны Беларусі:

Духоўнае жыцьцё:

Традыцыйныя Дзяды ў Бельгіі

Першага лістапада Беларусы Бельгіі ўшанавалі памяць сваіх Дзядоў на магіле вядомага кампазытара Міколы Равенскага, які пахаваны ў Лёване.

ravensky01112017.jpg

Было асьвячана надмагільле, якое ўсталявалі беларусы Бельгіі і Францыі на сродкі беларускай эміграцыі ўсяго сьвету.

Навіны Беларусі:

Навіны дыяспары:

У сьвеце:

Духоўнае жыцьцё:

Развагі аб самасьвядомасьці ў палітыцы

Нацыянальная самасьвядомасьць і яе ўвасабленьне (у лучнасьці з эканамічным і культурным інтарэсам) зьяўляецца крыніцай і галоўнай мэтай утварэньня незалежнай дзяржавы. Нацыянальная самасьвядомасьць у значнай ступені вызначае палітычную сістэму, мае ўплыў на эканоміку, культуру і сацыяльныя паводзіны. Галоўнай каштоўнасьцю нацыянальнай самасьвядомасьці беларусаў заўсёды былі і ёсьць: нацыянальная мова, незалежная дзяржава, гістарычная культура і грамадзкая свабода. Беларус ёсьць індывідуалістам, але змагаецца (калі змагаецца) ня толькі за сваё індывідуальнае права, але і за справядлівасьць і грамадзкі лад.

Навіны Беларусі:

Зьміцер Дашкевіч: Змагайся за веру - Ліст да Анастасіі Палажанкі

Бачу, Насьценька, супакой нам толькі сьніцца. І сьніцца ён нам толькі ў памяшканьнях камернага тыпу. На волі не да сну. Дык дзякуй самому гуманнаму суду ў сьвеце, што даюць шанец перавесьці дыханьне , набрацца сілаў, умацаваць веру!

Навіны Беларусі:

ВЯНОК ПАМЯЦІ: Віктар Сікора (1925 - 2008)

Пайшоў з жыцьця Віктар Сікора, вядомы як адзін з кіраўнікоў колішняга Саюзу беларускай моладзі ў Паставах, лідэр Пастаўскае філіі Беларускай Незалежніцкай партыі, камандзір партызанскага антысавецкага аддзелу на Пастаўшчыне, вязень сталінскага гулагу. 12 ліпеня яму было б 83 гады.

Навіны Беларусі:

Палітычная эміграцыя – люстэрка сёньняшняй апазыцыі.

«Што ёсьць эміграцыя і з каго яна ствараецца?» - пытаньне ня меньш штодзённае чым «што ёсьць сёньняшняя апазыцыя?» Хто ёсьць палітычны ўцякач? І чым ён адрозьніваецца ад звычайнага эмігранта? Гэта пытаньні ня меньш набалелыяе, чым праблема беларускай апазыцыі.

Навіны Беларусі:

Сяргей Дубавец. СВАБОДА. Тэст на правінцыйнасць

Пры ўсім жаданні сённяшнюю Беларусь нацыянальна развітай краінай не назавеш. Можна гэтага саромецца, можна гэтым ганарыцца, але аспрэчваць не выпадае. На месцы нацыянальнасці ў нас — правінцыйнасць. Не тая мілая ды праставатая местачковасць, паводле якой на сталічным вакзале пазнаеш пасажыраў аўтобуса з правінцыі. Якраз у гэтым сэнсе Беларусь адрозніваецца ад суседніх краін, і прыезджыя з Мядзела ці Клецка людзі нічым не вылучаюцца ў мінскім натоўпе. Але я не пра знешнія прыкметы. Правінцыйнасць у нас займае тое месца, дзе ў суседзяў — свая культура і завершаная мадэль уласнага сусвету.

Навіны Беларусі:

Віцебск: сябры адведалі магілы былых партыйцаў КХП БНФ

vitebsk_prvГрупа віцебскіх актывістаў наведала могілкі ў вёсцы Друкава, дзе пахаваны была старшыня Віцебскай абласной пады КХП БНФ Уладзімер Плешчанка, а таксама месца пахаваньня ягонага аднапартыйца Рамана Салаўяна на гарадзкіх могілках каля вёскі Копці.

Над магілай Уладзімера Плешчанкі сябры ўзьнялі бел-чырвон-белы сьцяг, усклалі да помніка кветкі ды запалілі сьвечкі.

Навіны Беларусі:

Кракаў: Дні беларускай культуры разбураюць стэрэатып Беларусі

Сёньня ў Кракаве завяршыліся Дні беларускай культуры, у часе якіх жыхары старажытнай сталіцы Польшчы маглі пазнаёміцца з сучаснай беларускай музыкай, літаратурай, даведацца больш пра гісторыю Беларусі.

Навіны Беларусі:

Навіны дыяспары:

У сьвеце:

Сяргей Дубавец. СВАБОДА. Асаблівасці мовы

Мой таленавіты сябра Юркавец напісаў у часопісе «Огонёк», што наша «Лінія Сталіна» пад Мінскам не мае пад сабой рэальных гістарычных падставаў. Напісаў, развярэдзіў думку і раптоўна памёр. Яго няма, а думка не сунімаецца. Найперш мне думаецца пра ролю словаў, літараў, гукаў. Памяняў пару літар — і «нашы» ператварыліся ў «немцаў». І гэта зусім не гульня, не «Поле цудаў» і не бурымэ. Замена ўсяго пары літар каштуе іншы раз мільёнаў жыццяў.

Навіны Беларусі:

Subscribe to RSS - Грамадзтва