You are here

Гісторыя

Змагарны 1863-ці

kalinoyski180.jpgНацыянальна-вызвольнае паўстанне Кастуся Каліноўскага — адна з самых важных падзеяў беларускай гісторыі. Расейскія гісторыкі, а таксама ўсе, хто не хоча бачыць нашу краіну незалежнай, заўсёды называюць паўстанне 1863 года «польскім». Але ж многія гісторыкі Польшчы ўжо даўно зрабілі выснову, што Каліноўскі не быў палякам, а збройнае змаганне на нашых землях было не польскім, а беларускім, бо ў ім бралі ўдзел паўстанцы-беларусы, якімі камандавалі таксама беларусы.

Ваяры Тадэвуша Касцюшкі і змагары 1831 года імкнуліся аднавіць Вялікае Княства Літоўскае і Рэч Паспалітую. Каліноўскі і ягоныя аднадумцы змагаліся ўжо за самастойную Беларусь. Адным з іхніх пароляў былі знойдзеныя ў архіўных дакументах словы «Каго любіш? — Люблю Беларусь! — Так узаемна!». Няпраўда і тое, што супроць расейскіх каланізатараў выступілі адны католікі. У шэрагах паўстанцаў было шмат праваслаўных беларусаў. У паўстанні ўдзельнічалі беларускія паэты Францішак Багушэвіч, Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч, Арцём Вярыга-Дарэўскі, Фелікс Тапчэўскі. Паўстанне Каліноўскага сталася першым крокам да будучай незалежнасці Беларусі.

Навіны Беларусі: 

Вайсковая прысяга 8 верасьня 1992

Унікальныя архіўныя кадры прысягі на вернасьць Беларусі ў дзень вайсковай славы 8 верасьня 1992.

Аўтар відэа — Сяргей Чырык

Навіны Беларусі: 

Успаміны Раднага БНР

Незадоўга да адыхода у Вечнае Жыцьцё адбылася размова з Радным БНР Янкам Жучкам

Навіны Беларусі: 
Навіны дыяспары: 

Сяргей НАВУМЧЫК: Крок да незалежнасьці

Калі я ўпершыню зайшоў у Авальную залю, адчуў тое, што, напэўна, адчувае асуджаны на сьмерць, калі яго ставяць перад растрэльнай камандай. У вачах — нянавісьць, у манерах — упэўненасьць у абсалютным валоданьні тваім лёсам; хіба што зброяй былі ня стрэльбы, а кнопкі для электроннага галасаваньня.

Навіны Беларусі: 

Скрадзеная перамога

Пазьняк перамог бы ў прэзыдэнцкіх выбарах 1994 году і Кебіча, і камуністаў, калі б «маладыя ваўкі» ня вылучылі Лукашэнку. Уласна, Лукашэнка «скраў» перамогу ў Пазьняка, скарыстаўшыся плёнам дзейнасьці БНФ, які выкрываў поўную няздатнасьць Кебіча і ягонага ўраду ажыцьцявіць дэмакратычныя і эканамічныя рэформы.
Навіны Беларусі: 

Памяць Курапатаў

Дваццаць гадоў таму, 3 чэрвеня 1988, Беларусь прачнулася іншай. Яна пакуль яшчэ абудзілася пад гімн СССР і БССР па “радыёкропцы”, яна, як і дзесяцігодзьдзі, кіравалася з Масквы рашэньнямі ЦК КПСС і яго Палітбюро, што педантычна выконваліся ў ЦК КПБ, і зьнешне ні ў Менску, ні ў іншых гарадах ці ў вёсках ўсё заставалася па-ранейшаму, — але з гэтага дня Беларусі было наканавана зьмяніцца.
Навіны Беларусі: 

Выбар генэрала

Авантурыст, таленавіты тактык партызанскай вайны, генэрал розных арміяў — спрэчкі вакол ягоных асобы і дзейнасьці ня сьціхнуць яшчэ доўга. 10 лютага споўнілася 125 гадоў з дня народзінаў Станіслава Булак‑Балаховіча.
Навіны Беларусі: 

Сустрэча з радным БНР

Падчас сустрэчы актывістаў Беларуска-Эўрапейскага Задзіночаньня і сябраў Сьвятога Язафату з радным БНР Янкам Жучкам, абмеркаваньня працы прадстаўнікоў БНР у Бэльгіі і сьвяткаваньня 90-х угодкаў утварэньня БНР, адбылася вельмі цікавая гутарка, і было ўзята інтэрвью, са зьместам якога мы знаёмім наведвальнікаў нашага сайту.

Навіны Беларусі: 
Навіны дыяспары: 

Камандзір беларускіх “лясных братоў”

На 5 лістапада прыпадаюць 100-я ўгодкі з дня народзінаў Міхала Вітушкі, кіраўніка Беларускага антыбальшавіцкага Супраціву ў 1945 — 1959 гадах. Ён памёр зусім нядаўна — вясной 2006 года ў Заходняй Нямеччыне, дзе жыў пад іншым прозвішчам. А ў Беларусі яго “пахавалі” яшчэ ў 1945-м. З дасье “Салідарнасці” Міхал Вітушка (5.11.1907, Нясвіж — 27.04.2006, Заходняя Нямеччына), беларускі вайсковы і палітычны дзеяч. Скончыў славутую Віленскую беларускую гімназію, Варшаўскую палітэхніку, інжынер. Браў актыўны ўдзел у працы незалежніцкага беларускага студэнцкага руху.
Навіны Беларусі: