Арыштаваны за вывешваньне нацыянальнага сьцяга на гарадзкой ёлцы ў Віцебску сябар КХП БНФ кажа, што зусім не чакаў, каб яго адпусьцілі зь СІЗА. Бо толькі ў суботу пракуратура прыняла рашэньне трымаць яго пад вартай да 2-х месяцаў.
Сяргей Каваленка знаходзіцца на волі яшчэ толькі лічаныя гадзіны. Пра сваё вызваленьне зь сьледчага ізалятару пад падпіску аб нявыезьдзе ён даведаўся каля 5-й вечара: