Актывістамі Беларуска-Эўрапейскага Задзіночаньня насупраць будынкаў Эўракамісіі і Рады Эўропы быў праведзены інфармацыйны пікет. Мэтай гэтага пікета было данесьці інфармацыю да палітыкаў эўраструктур і жыхароў Бруссэля пра палітычную сітуацыю ў Беларусі і пра антыканстытуцыйную ваенную аперацыю на тэрыторыі Беларусі здзейсненую расейскай ваеншчынай.
Гэта была найбольшая палітычная перамога ў гісторыі Беларусі двух апошніх стагодздзяў, паўтарыць якую ўжо нікому ня ўдасца – бо, спадзяюся, краіна ўжо ніколі ня страціць Незалежнасьці.
Жнівень – фатальны месяц для расейскай палітыкі. Бальшыня міжнародных і ўнутраных злачынстваў Расеі былі зробленыя ў жніўні. Але для беларусаў жнівень якраз добры месяц, бо тое, што расейцу сьмерць, беларусу — воля.
25 Жніўня 1991 года ажыцьцявілася двухсотгадовая мара цэлых пакаленьняў беларускіх змагароў з расейскім заборам. У гэты гістарычны дзень пад напорам дэпутацкай Апазыцыі БНФ у Вярхоўным Савеце і пры падтрымцы тысячаў людзей на плошчы перад парлямантам была спынена дзейнасьць КПСС у нашай краіне і канстытуцыйна аб’яўлена незалежнасьць Беларусі.
За гэты месяц-ліпень, што мінуў, цяжка знайсьці і адзначыць якую-небудзь станоўчую зьяву ў нашым палітычным і грамадзкім жыцьці. Такіх падзеяў няма ўжо даўно. Бальшыня таго, што адбываецца, ідзе на пагаршэньне. Адзначаецца паўсюдны наступ антыбеларускай рэакцыі у войску, эканоміцы, гандлі, грамадзкіх і палітычных арганізацыях. Ставяцца старыя спэктаклі пагарэлага тэатра кшталту “Пастанова 991”, здалася ў палон КГБ (нават бяз супраціву) арганізацыя “Бацькаўшчына,” прамаўляюцца фразы 30-40-гадовай даўніны, людзей гнояць у турмах, зьневажаюць за мову, у палітыцы лгуць і “абкурываюць” старую Эўропу.
Пасьля ўступленьня Беларусі ва Ўсходняе партнёрства падзеі, як і трэба было чакаць, сталі разьвівацца па горшым сцэнары. Унутраная рэжымная палітыка задушэньня ўсяго вольнага і беларускага не зьмянілася ні на каліва.
«На протяжении 10 лет мы неоднократно слышали разные версии исчезновений в Беларуси оппозиционеров, и самые чудовищные из них исходили от Лукашенко», -- заявила вдова похищенного бизнесмена и общественного деятеля Анатолия Красовского.
У цэнтры Эўрапейскай сталіцы горадзе Брусэлі насупраць будынкаў Савета Эўропы і Эўракамісіі 2-га чэрвеня адбыўся пікет, зладжаны актывістамі Беларуска-Эўрапейскага Задзіночаньня.
14 траўня 1995 году адбыўся рэфэрэндум па чатырох пытаньнях, прапанаваных А. Лукашэнкам. Наколькі ён быў легітымны?
Паводле меркаваньняў шэрагу юрыстаў, як працэдура прызначэньня, гэтак і само правядзеньне рэфэрэндуму дазваляюць казаць пра парушэньні тагачасных Канстытуцыі і законаў
Актывісты Беларуска-Эўрапейскага задзіночаньня 7 траўня пачалі галадоўку пратэсту насупраць будынка Эўракамісіі і Савета Эўропы ў Бруссэлю. Падчас акцыі будуць распаўсюджаны улёткі з інфармацыяй пра галадоўку палітзняволенага Аўтуховіча і з заклікам да эўрапейцаў праявіць салідарнасьць.
Кожны сумленны Беларус які лічыць сябе вінаватым перад сваёй Радзімай можа далучыцца да галадоўчыкаў.
Беларуская салідарнась можа перамагчы акупацыйны рэжым!'
26 красавіка 1986 году на тэрыторыі Савецкага Саюзу адбылася тэхнагенная ядзерная катастрофа. Наступствы Чарнобыльскай аварыі і сёньня працягваюць уплываць на здароўе людзей, што знаходзіліся ў зоне выпадзеньня радыёактыўных ападкаў, штучна выкліканых на загад савецкага кіраўніцтва. У выніку 70 адсоткаў тэрыторыі краіны аказаліся зонай радыёактыўнага забруджваньня. Савецкая ўлада, а потым і ўлада дыктатарскага рэжыму Лукашэнкі хавалі наступствы забруджаньня і выраблялі прадукты харчаваньня на зямлі, непрыдатнай для земляробства. Гэтымі прадуктамі й сёньня труцяць мільёны беларусаў. Расейскія ваенныя ператварылі беларускі народ ў істотаў для выпрабаваньняў.
За мяжой, якая поўніцца ад інфармацыі, стан у Беларусі ўспрымаецца мной як “трывожныя дні”. На Беларусі тым часам ранейшы маразм рэжымнага нішчэньня з той хіба розьніцай, што калі ў Менску людзі яшчэ ўпарта церпяць, то ў раёнах і абласьцях беларусу ўжо робіцца нясьцерпна: ні працы, ні заробкаў, ні пэрспэктывы і няма куды дзецца. Магчыма людзі адчуваюць, што самы сабе ўзгадавалі калгасны рэжым і яго начальніка, і няведаюць, што рабіць.
«Диктатор в любой момент может принять любое решение для спасения режима личной власти. От словесных ультиматумов Москва, как это происходит в последнее время, может перейти к конкретным действиям, и тогда Кремль попросту «загонит в угол» Лукашенко», -- считает лидер гражданской кампании «Европейская Беларусь» Андрей Санников.
Управление Верховного комиссара по правам человека ООН сегодня, 4 декабря, уведомило Ирину и Валерию Красовских о том, что 16 ноября 2008 года иск от имени Анатолия, Ирины и Валерии Красовских был зарегистрирован в Комитете по правам человека ООН, и его копия была отправлена ответчику — государству Беларусь.
Скончыліся чарговыя фальшывыя выбары ў Беларусі. Галоўны вынік: непрызнаньне выбараў. Народны байкот адбыўся. Бальшыня беларусаў не прышлі галасаваць. Выбары сфальсіфікавалі. 28-га верасьня на Беларусі прагаласавала ня болш за 30 адсоткаў выбаршчыкаў (а ў Менску яшчэ менш). Беларусы не прызнаюць гэтыя выбары за сапраўдныя. Непрызнаныя яны таксама за дэмакратычныя і справядлівыя назіральнікамі АБСЭ.
Спектакль под названием «выборы в белорусский парламент» вдохновенно играли все: и власть, и Запад, и даже оппозиция, которая согласилась на скромные выходы в мимансе, пишет Ирина Халип.
Геапалітычны выбар рэжымам Лукашэнкі быў зроблены яшчэ ў зародку. Па сваёй прыродзе, ідэалёгіі і палітыцы – гэта прарасейскі рэжым. Масква яго стварыла. Яна ж падтрымлівае гэты ягоны расейскі “выбар” мільярднымі крэдытамі (выгаднымі Маскве). Яна ж прывязала яго да сваёй газа-нафтавай трубы і да сваёй ваеннай машыны. Яна ж пакрокава заганяе яго ў сваю стара-новую гэбоўскую імпэрыю.
25-га верасьня Зянон Пазьняк паслаў адкрыты ліст у Парляманцкую Асамблею АБСЭ і ў Парляманцкую Асамблею Рады Эўропы. Ніжэй зьмяшчаем тэкст гэтага ліста.
Паважаныя спадарыні і спадары.
Станоўча ацэньваючы зацікаўленасьць Рады Эўропы і АБСЭ у назіраньні за ходам парляманцкіх выбараў у Беларусі, прасіў бы Вас спыніць ціск на ўдзельнікаў выбарчага працэсу з мэтай прымушэньня іх да ўдзелу ў выбарах і ў фальшывым галасаваньні.
16 сентября, в годовщину исчезновения Виктора Гончара и Анатолия Красовского, в голландском городе-побратиме Минска Эйндховене прошла акция в память о насильственно исчезнувших белорусах.
Акция была проведена инициативой «Мы помним» в сотрудничестве с рядом голландских неправительственных организаций (НПО).
Пасьля расейскай ваеннай агрэсіі супраць Грузіі шмат хто ў Беларусі і ў Эўропе загаварылі пра геапалітычны выбар, які паўстае перад рэжымам Лукашэнкі. Здаецца, што рэжым гэта таксама па-свойму ўсьвядоміў. Але выбар яны зрабілі даўно. Гэты выбар – Савецкі Саюз і ягоная пераемніца Расея. Цяпер жа (пасьля Грузіі) для некаторых, магчыма ўпершыню, адчынілася пачварнае аблічча расейскага гэбізму. Некаторыя рэжымныя дзеячы, магчыма, таксама ўпершыню, нарэшце, зразумелі, што ў Расеі і з Расеяй – ім канец. Вось тут і ўзьніклі гаворкі пра “геапалітычны выбар” рэжыму паміж Усходам і Захадам. І рэжым пачаў манiпуляваць. Яму трэба самастойна ацалець. Пачаліся ўсьмешачкі перад Захадам. Прытым унутраная палітыка не мяняецца – як душылі беларусаў, так і душаць далей.