Слава Ісусу Хрысту!
Мілыя Богу Браты і Сёстры, Вернікі Парафіі Сьвятога Мучаніка Язафата Полацкага і Ўваскрасеньня Хрыстовага!
Як вядома, зусім нядаўна нашая дыяцэзія разьвіталася са сваім Біскупам Уладыкам Паўлам Ван дэн Бэрхге, які нядаўна адзначыў сваё 75-годдзе і паводле кананічнага права адыйшоў на пакой. На працягу некалькіх месяцаў наша Парафія малілася за спасланьне нам новага дастойнага Біскупа, які б быў здольны “верна навучаць словам Гасподняй праўды”.
І вось днямі мы атрымалі ліст з Анвэрпанскага Біскупства, наступнага зьместу:
“Парафіям нашай дыяцэзіі,