У нядзелю 30 верасьня Беларуская парафія горада Антвэрпана запрошаная прыняць удзел ва ўрачыстым набажэнстве ў гонар Найсьвяцейшай Багародзіцы ў царкве сьвятога Вілеброрда.
Сьвяткаваньні прысьвечаныя пачатку Актавы (васьмідзённых малітваў да Маці Божай) зьбяруць вакол Алтара духавенства і сьвецкіх вернікаў усяго дэканату Паўночнага Антвэрпана. Распачнецца набажэнства ў 11.30 па адрасу:
Sint-Willebrorduskerk, Kerkstraat, 2060 Antwerpen.
Усіх жадаючых разам адправіцца на набажэнства просім зьбірацца каля Беларускай Царквы ў 10.30.