У выніку аварыі сэрвэру Skype больш за 220 мільёнаў карыстальнікаў камунікатара другі дзень ня могуць увайсьці на свае рахункі. Дакладнай прычыны аварыі ня ведаюць нават у цэнтральнай сядзібе Skype у Люксэмбургу.
Курт Саўер, кіраўнік аддзелу праграмнай бясьпекі Skype, перакананы, што ўжо сёньня вынікі аварыі будуць ліквідаваныя.
К. Саўер: Сытуацыя вельмі складаная. Адбыўся вельмі вялікі суплёт акалічнасьцяў і ягонай прычыны мы ня ведаем да гэтага часу. Верагодна, што праблема ўзьнікла з праграмай, якая дазваляе спалучацца ўсім карыстальнікам на сьвеце з сэрвэрам Skype.